У паўфінале Лігі Еўропы згуляюць "Арсенал" і "Валенсія", "Айнтрахт" і "Чэлсі"

У паўфінале Лігі Еўропы згуляюць "Арсенал" і "Валенсія", "Айнтрахт" і "Чэлсі"

У паўфінале футбольнай Лігі Еўропы згуляюць "Арсенал" і "Валенсія", "Айнтрахт" і "Чэлсі". Паядынкі прызначаны на 2 і 9 траўня.

Напярэдадні прайшлі паўторныя чвэрцьфінальныя матчы. "Айнтрахт" выйграў у "Бенфікі" — 2:0 (першы паядынак — 2:4), нямецкі клуб прайшоў далей за кошт мячоў, забітых на чужым полі. "Напалі" прайграў лонданскаму "Арсеналу" — 0:1 (першы матч — 0:2). "Чэлсі" выйграў у пражскай "Спарты" — 4:3 (першая гульня — 1:0). "Валенсія" перамагла "Вільярэал" — 2:0 (першы матч — 3:1).

Фінал Лігі Еўропы пройдзе 29 траўня ў Баку на Алімпійскім стадыёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі