У Паўла і Вольгі Севярынцаў нарадзіўся сын
У Паўла і Вольгі Севярынцаў зранку 23 сакавіка нарадзіўся сын. Пра гэта палітыка паведаміў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
"Слава Госпаду! Дзякуй усiм, хто малiўся, сябры! Францiшак Севярынец ростам 52 см, вагой 3770 нарадзiуся зранку да 100-годдзя БНР. Нарадзiлi хутка i разам. Мая Волечка малайчынка, баец, нараджала сама, моучкi, нават анi разу не крыкнула", — напісаў Севярынец.
Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў!