У Печах загінуў вайсковец — інструктар па ваджэнні

У Печах загінуў вайсковец — інструктар па ваджэнні

У Печах загінуў вайсковец, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

"Падчас правядзення планавых заняткаў у 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у выніку парушэння правілаў эксплуатацыі тэхнікі вайсковец, інструктар па ваджэнні, атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём", — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.

Камісія Мінабароны разам з праваахоўнымі органамі праводзіць праверку, кабв ысветліць прычыны і ўмовы здарэння.

Мінабароны выказвае спачуванні родным і блізкім. Імя загінулага не называецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі