У першы дзень Сігета металісты спаілі мурашоў, а беларусы скралі мэйнстэйдж
Пачаць фестываль Еўрарадыё вырашыла ў наваколлі, падалей ад галоўнай сцэны. Мы трапілі на сцэну з цяжкой музыкай, зайшлі ў эмбіэнт-ляжальню, сталі сведкамі спантанных вулічных джэмаў, патанчылі на рэйве, і, вярнуўшыся раніцай ў беларускі лагер, каля намётаў знайшлі парэшткі галоўнай сцэны... А цяпер спачатку.
Спачатку быў метал, пад які давялося крыху аглухнуць.
Гэта былі амерыканцы Ill Niño, якія граюць лацінскі метал. Яны, дарэчы, не давалі публіцы расслабіцца, сыпалі бадзёрымі “маафакамі”, каб тая варушылася.
Пасля Еўрарадыё стала сведкам таго, як музыкі ў грымёрках пояць мурашоў гарэлкай.
Гэта ўсё тыя ж амерыканскія металісты Ill Niño. Іх грымёрка была побач з грымёркай фінаў Children of Bodom. Ill Niño жартавалі, што бедныя мурашы збеглі з грымёркі “Чылдрэнаў” у пошуках ратунку... а замест гэтага атрымалі шчодрую дарогу гарэлкі з рук вакаліста Крысціяна Машаду (Cristian Machado). Аказваецца, венгерскія мурашы непрабудна бухаюць!
Рэабілітавацца ад металістаў Еўрарадыё рушыла на самую рэлаксуючую пляцоўку – эмбіэнт-шацёр, дзе ўсе ляжаць на канапах і слухаюць музыку.
Там мы адкрылі аптымістычны славацкі эмбіэнт, а слухачам, якія ляжалі побач – галандцам – адкрылі Беларусь... Яны не ведалі, што такая краіна існуе. А мы ў сваю чаргу не ведалі, якога д’ябла галандцы робяць на фестывалі ў Венгрыі.
Еўрарадыё: Чаму вы, галандцы, ездзіце на Сігет? Няўжо сваіх фэстаў не хапае?
Галандзец : Па-першае, Сігет такі недарагі.
Па-другое, тут шмат розных людзей, усіх нацыянальнасцяў.
Па-трэцяе – усе разняволеныя.
Па-чацвёртае, можна падысці да любога чалавека і пачаць з ім размаўляць. Тут людзі любяць размаўляць з незнаёмымі.
Па-пятае, ежа класная!
Па-шостае, людзі класныя!
Сёмае, дзяўчаты прыгожыя. Хоць у мяне і ёсць дзяўчына, але ж глядзець на гэтых дзяўчат можна. Тут адны прыгажуні...
Яшчэ працягваць?
Добра, восьмае – гэта купальні, якіх шмат у Будапешце.
А дзявятае, дададзім ад сябе, гэта незлічоная колькасць крос-культурных флэшмобаў. У вандроўках па востраве мы трапілі на джэм трубача, скрыпача, барабаншчыка і гарманіста, якія зладзілі імправізаваны канцэрт на лаўках каля бару.
А ля другога бару яшчэ чацвёра гралі на гітарах і спявалі, як яны любяць “рэггі-музік”.
Начной раніцай у беларускам лагеры таксама давалі чаду. Хлопцы сцягнулі 2 пластмасавыя пліткі з галоўнай сцэны і паклалі каля намётаў, маўляў, у нас тут яшчэ той “мэйн стэйдж”. Хаця патлумачылі гэта крыху па-іншаму... па-беларуску.
Беларусы: “Гэта шасціграннік для селектарнай нарады на Сігеце. Пра што радзяцца? Пра усі стэйджы, што па-нашаму – пра канцэрты!”
Дарэчы, беларускі дзень на Сігеце – пятніца, 13. На галоўнай сцэне будзе граць “Ляпіс Трубяцкой”. Але да гэтага неўзабаве пра канцэрты Faithless і Gorillaz Sound System.
Фота: Міла Котка