У Пінску адкрылася выстава, прысвечаная Халакосту (фота)
У Пінскім музеі беларускага Палесся адкрылася выстава карцін, прысвечаных Халакосту. Арганізатарам падзеі стала пінская яўрэйская грамада. Два гады таму на месцах масавых забойстваў габрэяў на піншчыне зладзілі адмысловыя плэнэры для пінскіх мастакоў. Творы, напісаныя пад уражаннем трагічных падзеяў, і склалі аснову экспазіцыі.
За гэтыя часы выстава пабывала ў мностве гарадоў Беларусі, у Польшчы. На цяперашні час ужо ёсць запрашэнне правесці выставу ў Нямеччыне.
За гэтыя часы выстава пабывала ў мностве гарадоў Беларусі, у Польшчы. На цяперашні час ужо ёсць запрашэнне правесці выставу ў Нямеччыне.