У Пінску старадаўняя брукоўка знаходзіцца пад асфальтам

Паступова руйнуюцца старасвецкія будынкі, на месцы якіх узводзяцца па сучаснай модзе са шкла і бетону. Такі ж лёс напаткаў і старыя дарогі, якія раней былі па-багатаму замошчаныя брукоўкай. І цяпер толькі пад час рамонту трубапровадаў  выкрываецца, што пад слоем асфальту ляжыць тая самая знакамітая “пінская костка”, а ў прыватным сектары старога горада захавалася вулачка, выкладзеная сапраўдным брукам.



Варта адзначыць, што некалькі год таму гарадскія ўлады пад час рэканструкцыі галоўнай плошчы вырашылі зрабіць кавалак дарогі з “пінскай косткі”, аднак, як высветлілася, сучасныя дарожнікі не могуць раскусіць тэхналогію старых майстроў і турыстычная “разынка” выклікае  нараканні кіроўцаў аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі