У Пінску ў сем'ях усё часцей нараджаюцца другія і трэція дзеці
У першым паўгоддзі ў сталіцы беларускага Палесся на свет з'явіліся 913 дзетак.
Гэта на 28 больш, чым было за аналагічны перыяд мінулага года. Сярод іх 476 хлопчыкаў і 437 дзяўчынак.
На свет з'явіліся 13 пар двайнят — амаль у два разы больш, чым за першае паўгоддзе 2013 года. Другое дзіця зарэгістравана ў 356 сем'ях (342), трэцяе — у 112 (97). У 26 сем'ях нарадзілася чацвёртае дзіця. Пятае зарэгістравалі 6 сем'яў, шостае — тры. На адну павялічылася колькасць сем'яў, якія складаюцца з сямі, васьмі і дзесяці дзяцей.
У Пінскім ЗАГСе адзначаюць, што тэндэнцыя павелічэння нараджэння другіх і трэціх дзяцей назіраецца апошнія некалькі гадоў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Fotolia