У Пінску затрымалі актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Васільева
У Пінску ў нядзелю чарговы раз затрымалі мясцовага актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Васільева. На Цэнтральным рынку горада да яго падышлі міліцыянты і запатрабавалі,
каб ён прайшоў з імі пастарунак. Калі Васільеў хацеў патэлефанаваць
родным і папярэдзіць аб здарэнні, праваахоўнікі адабралі ў яго мабільны
тэлефон.
Як стала вядома, Аляксандра Васільева абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Праўдападобна, заўтра адбудзецца суд.
Нагадаем, што пад час апошніх акцыяў прадпрымальнікаў, Аляксандр Васільеў ужо затрымліваўся за “дробнае хуліганства”, аднак, суд, з-за супярэчлівых паказанняў сведкаў-міліцыянтаў, прызнаў яго віну недаказанай, аднак, прысудзіў штраф за непапардкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск