У Пінску затрымалі журналіста Ярашука, у Кобрыне — актывіста Меха
У розных гарадах Беларусі працягваюцца затрыманні. У Пінску затрымалі карэспандэнта тэлеканала "Белсат" Віктара Ярашука. Як паведамляе Радыё "Свабода", яго адвезлі ў Пінскі гарадскі суд. Ярашука вінавацяць у працы без акрэдытацыі. Падставай сталі матэрыялы з "Маршу недармаедаў", які адбыўся 11 сакавіка на галоўнай плошчы ў Пінску.
У Кобрыне міліцыя затрымала мясцовага актывіста Алясандра Меха. Да яго міліцыянты прыехалі дадому. Актывіст паспеў паведаміць пра візіт міліцыі ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку. Цяпер тэлефон актывіста не адказвае.