У пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі — інфаркт, ён у коме
У пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі — інфаркт, ён ляжыць у коме. Як паведамляюць сябры Ахроменкі, праблемы са здароўем напаткалі яго падчас замежнай вандроўкі.
Пісьменніку 53 гады. Ён апошнім часам шмат працаваў над новай кнігай, а таксама займаўся вывучэннем украінскіх архіваў КДБ.
Уладзіслаў Ахроменка вядомы кнігамі “Здані і пачвары Беларусі”, напісанай у суаўтарстве з Максімам Клімковічам (пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), “Тэорыя змовы”, “Музы і свінні”.