У Полацкім раёне выявілі чарговую наркалабараторыю

Схаваную наркалабараторыю знайшлі праваахоўнікі ў Полацкім раёне. Яе выявілі ў гаспадарчым збудаванні побач з домам у адной з вёсак, куды праваахоўнікі прыехалі адпрацоўваць атрыманую інфармацыю. Міліцыянты знайшлі замаскіраваны лаз, праз які трапілі ў абасобленае памяшканне без вокнаў і дзвярэй. Там і знаходзілася лабараторыя.

Падчас агляду памяшкання канфіскавалі спецыяльнае абсталяванне, вентылятары, лямпы, ачышчальнікі паветра, тэрмометры, расліны канопляў, а таксама 1,36 грама марыхуаны. Затрыманы і гаспадар лабараторыі — 26-гадовага мужчыну, на якога завялі крымінальную справу, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі