У Полацкім раёне затрымалі траіх падазраваных у вандалізме на могілках
У Полацкім раёне затрымалі траіх падазраваных у вандалізме на могілках. Гэта — 25-гадовы жыхар Полацка і два непаўналетнія хлопцы. Усім ім выставяць абвінавачанне па крымінальным артыкуле "здзек над магілай". Яны застаюцца пад вартай, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 7 лістапада праваахоўнікі атрымалі інфармацыю, што на ўскраіне Полацка на могілках "Экімань" невядомымі былі разбураныя 63 надмагіллі, 5 магілаў былі спаленыя. Непаўналетнія затрыманыя заявілі праваахоўнікам, што на вандалізм іх падбухторыў старэйшы таварыш.
Фота: Следчы камітэт