У Полацку легкавік трапіў пад грузавы цягнік
ДТЗ з удзелам грузавога цягніка адбылося ў Полацку 28 кастрычніка а 22-й гадзіне. Падрабязнасці аварыі паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама на сваёй старонцы ў сацсетках.
20-гадовы палачанін на Daewoo Nexia ехаў па вуліцы Гагарына. Ён хацеў праехаць чыгуначны пераезд на чырвоны сігнал святлафора, але не паспеў. У заднюю правую частку аўтамабіля ўрэзаўся грузавы цягнік. Ад удару машыну адкінула на процілеглы бок чыгуначных шляхоў, і яна наляцела на чыгуначны святлафор.
У выніку ДТЗ дапамога лекараў спатрэбілася пасажырцы з задняга сядзення: 22-гадовую дзяўчыну даставілі ў лякарню. Кіроўцу і яшчэ двух пасажыраў медыкі агледзелі на месцы.
Абставіны ДТЗ удакладняюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.