У Полацку міліцыянта звольнілі са службы за тое, што ўдарыў нагой кацяня (відэа)

У Полацку міліцыянта звольнілі са службы за тое, што ўдарыў нагой кацяня (відэа)

Днямі ў Полацку каля крамы "Дыяніс" на вуліцы дойліда Іаана мужчына ўдарыў нагой кацяня. Жывёла адляцела і ўдарылася аб сценку, як мяч. 

Брыдкі ўчынак зафіксавала камера відэаназірання, неўзабаве яно трапіла ў інтэрнэт. Мужчыну пачалі шукаць абаронцы жывёлаў і праваахоўнікі. 

Неўзабаве высветлілася, што чалавек, які адфутболіў кацяня, — гэта прапаршчык патрульна-паставой службы Полацкага РАУС.

"Па гэтым факце прайшла службовая праверка. Кіраўніцтва вырашыла звольніць прапаршчыка з працы ў сувязі са здзяйсненнем учынку, што дыскрэдытуе званне супрацоўніка органаў унутраных спраў", — піша  TUT.BY са спасылкай на прэс-службу міліцыі.

Супраць цяпер ужо былога міліцыянта пачалі адміністрацыйны працэс па факце жорсткага абыходжання з жывёлай.

Днямі ў Мінску Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць мужчыны, які збіў сабаку сваёй знаёмай і выкінуў яго з пятага паверху дома. Мінакі, якія знайшлі пад вокнамі цела сабакі, выклікалі міліцыю. Следчыя высветлілі, што мінчук быў дужа нападпітку. У тэлеграм-канале "Не БТ" размешчанае відэа затрымання меркаванага злачынцы, які не можа звязаць двух словаў, гайдаецца і брудна лаецца на міліцыянта. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі