У Полацку ўсталёўваюць помнік беларускай дзяржаўнасці

У Полацку ўсталёўваюць помнік беларускай дзяржаўнасці

У Полацку недалёка ад Сафійскага сабора ўсталёўваюць памятны знак “Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці”. Працы па мантажы помніка пачаліся ўчора, 25 жніўня. Урачыстае адкрыццё запланавана падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці, якое адбудзецца 2 верасня.

Аўтар памятнага знака — мінскі скульптар Уладзімір Піпін. Твор увасабляе сабой з аднаго боку калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, а з другога — ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу.

На шчытах, злучаных у адзіную звязку, знаходзяцца партрэты знакамітых гістарычных асоб — ад першага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да легендарнага Усяслава Чарадзея і вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. На адваротным баку скульптар размясціў ключавыя падзеі станаўлення нашай дзяржаўнасці.

Знак вышынёй 5,5 метра адлілі ў бронзе ў сталіцы. Вага манумента разам з валуном, на якім ён стаіць, — амаль 8 тон, паведамляе TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі