У Польшчы будзе другі тур выбараў прэзідэнта
Ні адзін кандыдат не набраў больш за палову галасоў.
У Польшчы прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта. Згодна з дадзенымі апытанняў Анджэй Дуда выйграе першы раўнд з 34,8 адсоткамі галасоў. Браніслаў Камароўскі набірае 32,2 працэнта. Павел Кукіз 20,3. 24 траўня адбудзецца другі тур галасавання. У першым туры прагаласавалі 49,4 працэнтаў выбаршчыкаў.
Першапачаткова на выбарную гонку заявіліся 26 кандыдатаў. Аднак толькі 11 з іх змаглі сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. У першым туры прынялі ўдзел дзейны кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі (Грамадзянская платформа), Анджэй Дуда (Права і Справядлівасць), Магдалена Агурэк (Саюз дэмакратычных левых сіл), Адам Ярубас (PSL), лідэр Твайго руху Януш Палікот, Януш Корвін-Мікке (група KORWiN), музыка Павел Кукіз, Яцэк Вільк (Кангрэс новых правых), Марыян Кавальскі (Нацыянальны рух), Павел Танайна (Прамая дэмакратыя) і рэжысёр Гжэгаж Браўн.
Стаць прэзідэнтам Польшчы хочуць рок-музыка, транссэксуал і “адважны тата”