У Польшчы памёр шматдзетны беларускі палітуцякач з Гродна
Аляксандр Куваннікаў
30 студзеня ў Польшчы памёр гродзенец Аляксандр Куваннікаў, піша Hrodna.life.
У Гродне ён працаваў чысцільшчыкам абсталявання на тытунёвай фабрыцы. У 2020-м ён быў адзіным на фабрыцы, хто далучыўся да страйку — прац шэсць дзён яго звольнілі.
У Польшчу мужчына з'ехаў праз патэнцыйны палітычны пераслед: у 2021-м сілавікі, шукаючы яго, прыходзілі да 62-гадовай маці Куваннікава.
У Польшчы мужчына з сям'ёй жыў у Быдгашчы. За мяжой у яго засталася жонка Жанна і чацвёра дзяцей, у Беларусі — мама.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.