У Польшчы пратэставалі супраць новых абмежаванняў на аборты

У Польшчы пратэставалі супраць новых абмежаванняў на аборты

У Польшчы зноў пратэставалі супраць новых абмежаванняў на аборты. 13 студзеня каля двух тысяч чалавек, у асноўным жанчыны, выйшлі на акцыю да будынка Сейму ў Варшаве. Удзельнікі мітынгу трымалі транспаранты “Ганьба!”, “Дапамога медыцынская, не божая”, “Жанчыны без абортаў будуць паміраць”.

Нагодай для новых пратэстаў стала навіна пра тое, што парламент краіны 10 студзеня накіраваў у спецыяльную парламенцкую камісію законапраект, паводле якога нават няправільнае фарміраванне плоду больш не будзе з’яўляцца умовай для дазволу на аборт. Адначасова большасць дэпутатаў Сейму, уключаючы каля 30 палітыкаў з ліку ліберальнай апазіцыі, прагаласавалі супраць лібералізацыі законаў аб абортах, паведамляюць замежныя СМІ.

У кастрычніку 2016 года польскі Сейм прыняў у першым чытанні законапраект аб практычна поўнай забароне абортаў, аднак массавыя пратэсты па ўсёй Польшчы, на якія выходзілі сотні тысяч чалавек, прымусілі дэпутатаў адхіліць гэты дакумент.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі