У Польшчы вырашылі вярнуць расійскаму Калінінграду старую назву
Калінінград / dmitry-sasin.livejournal.com
У Польшчы вырашылі вярнуць старую назву расійскаму гораду Калінінград. З 9 мая яго рэкамендуюць называць Крулевец, а вобласць адпаведна Крулявецкай. Такую пастанову прыняла Польская камісія стандартызацыі геаграфічных найменняў за межамі Польшчы. Там адзначылі, што назва Калінінград — у гонар рэвалюцыянера Міхаіла Калініна — штучная. У Польшчы таксама лічаць, што Калінін адказны за забойства палякаў у Катыні.
Напад жа Расіі на Украіну і навязванне так званага расійскага свету "прымушаюць па-іншаму зірнуць на пытанне аб навязаных імёнах, якія выклікаюць вялікія спрэчкі", — адзначаецца ў паведамленні. Акрамя таго, "кожная дзяржава мае права выкарыстоўваць у сваёй мове традыцыйныя назвы".
Адзначым, што ў Беларусі раней гэты горад называлі Каралявец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.