У Польшчы затрыманы грузін, які дапамагаў мігрантам нелегальна трапіць у краіну
Мяжа Польшчы з Беларуссю
У Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі затрыманы грамадзянін Грузіі. Ён перавозіў траіх грамадзян Ірана і дваіх чалавек з Афганістана, якія накіроўваліся з боку Беларусі.
Усяго ў 2023 годзе за арганізацыю і дапамогу нелегальнай міграцыі ў Польшчы былі затрыманыя 580 чалавек.
За апошнія суткі 34 чалавекі спрабавалі нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу. Сярод іх былі людзі з Самалі і Егіпта. 12 чалавек павярнулі ў бок Беларусі пры выглядзе польскіх патрулёў, паведамляе памежная служба Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.