У пракуратуры незадаволеныя чыноўнікамі, якія правяраюць цэны ў крамах

Праверка цэн у Пінску / Раённае аб'яднанне прафсаюзаў
Праверка цэн у Пінску / Раённае аб'яднанне прафсаюзаў

Пракуратура Брэсцкай вобласці вырашыла праверыць чыноўнікаў, якія правяраюць цэны, і выказала незадаволенасць іх прафесійным узроўнем, неабходным для гэтай працы.

"Да прыкладу, мелі месца факты, калі ў склад рабочых груп уваходзілі службовыя асобы, якія не валодаюць неабходным узроўнем спецыяльных пазнанняў у фінансава-эканамічнай сферы. У асобных выпадках выбар аб'екта праверкі аказваўся немэтазгодным. Менш увагі надавалася гандлёвым аб'ектам, размешчаным у сельскай мясцовасці", паведаміла прэс-служба.

Па выніках праверкі пракурор вобласці накіраваў старшыні Брэсцкага аблвыканкама інфармацыйную запіску, у якой прапанаваў меры па выпраўленні сітуацыі.

Месяц таму, пасля загаду Лукашэнкі "спыніць рост цэн", Генеральная пракуратура пачала сумесна з чыноўнікамі "на месцах" ладзіць "рэйды" па крамах па ўсёй Беларусі. Ведамства расказвала, што з 6 па 13 кастрычніка ў КДК паступіла 531 паведамленне аб павышэнні цэн, заведзена 18 крымінальных справаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі