У праваслаўных храмах ідзе асвячэнне велікодных страваў
У праваслаўных храмах ідзе асвячэнне велікодных страваў. У Вялікую суботу вернікі прыходзяць у цэрквы з фарбаванымі яйкамі і кулічамі, якія акрапляюцца святой вадой. Абрад дабраславення страваў адбываецца з раніцы да позняга вечара, пакуль не пачынаецца ўсяночная літургія.
БЕЛТА публікуе фотарэпартаж са Свята-Елісавецінскага манастыра, дзе сёння таксама асвячаюць стравы.