У Празе адбыліся сутыкненні паміж нацыяналістамі і анархістамі

Каля 250 удзельнікаў сутыкненняў нацыяналістаў і антыфашыстаў затрыманыя ў Празе.  Прадстаўнікі арганізацыі “Маладыя нацыяналісты-дэмакраты” спрабавалі ў суботу вечарам правесці забаронены ўладамі марш у гістарычным габрэйскім квартале чэшскай сталіцы.

Аднак іх калона была атакавана сотнямі прадстаўнікоў ультралевых арганізацый. Падчас сутычак пацярпелі некалькі чалавек. Сутыкненні перакінуліся і на іншыя раёны горада. Цэнтр Прагі аказаўся паралізаваны на цэлы дзень, быў спынены рух транспарту, закрытыя станцыі метро.

І правыя, і левыя радыкалы пагражаюць у бліжэйшыя дні правесці новыя акцыі.

Інтэрфакс