У "Прессбола" новы галоўны рэдактар

У "Прессбола" новы галоўны рэдактар

З 1 ліпеня ў "Прессбола" новы галоўны рэдактар. Дзмітрый Герчыкаў замяніў Сяргея Кайко, які займаў гэтую пасаду больш за шэсць гадоў. Кантракт з Кайко скасаваны "па пагадненні бакоў". Такое рашэнне прынялі ўласнікі ТАА "Прессбол-91".

Герчыкаву 35 гадоў. Раней ён 9 гадоў прапрацаваў у газеце. Быў спартыўным каментатарам на БТ. Апошнім часам ён працаваў намеснікам начальніка дэпартамента маркетынгу і камунікацый Беларускай федэрацыі футбола. Але ўжо звольніўся.

Дзмітрый Герчыкаў — чацвёрты галоўны рэдактар у гісторыі спартыўнай газеты. Акрамя Кайко, гэта былі Аляксандр Барысевіч і Уладзімір Беражкоў.

"Прессбол" выходзіць у папяровай версіі двойчы на тыдзень. Наклад нумара за 30 чэрвеня складаў 5 тысяч асобнікаў. Існуе і электронная падпіска (121 падпісчык). У газеты ёсць папулярны сайт.

Сцвярджаецца, што змена не звязана з першай паласой нумара, які выйшаў у мінулую пятніцу, бо рашэнне было прынята раней. У тым нумары па суседстве былі размешчаны загалоўкі "Агонь пагоні", "Патрэбен краіне".

У "Прессбола" новы галоўны рэдактар
TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі