У прэзідэнты вылучаюцца старшыня саюза афіцэраў і прадпрымальніца з Магілёва

Сяргей Бобрыкаў

Сяргей Бобрыкаў / БЕЛТА

Да 1 лістапада працягваецца прыём дакументаў у Цэнтрвыбаркам на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў.

Як расказвала Еўрарадыё, у чацвер дакументы ў ЦВК падала Ганна Канапацкая. Але яна не стала адзінай прэтэндэнткай за сёння.

Дакументы ў ЦВК падалі генерал-маёр запасу Сяргей Бобрыкаў і прадпрымальніца Дзіяна Кавалёва.

Бобрыкаву 62 гады. Раней ён восем гадоў кіраваў Вайсковай акадэміяй, цяпер з'яўляецца старшынёй Беларускага саюза афіцэраў.

Кавалёва — прадпрымальніца з Магілёва, яна здавала жыллё на суткі. У 2021 годзе яе ІП было ліквідаванае, бо не ажыццяўляла прадпрымальніцкую дзейнасць цягам двух гадоў.

На цяперашні час ЦВК зарэгістраваў толькі ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп таксама падалі групы кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Беларускай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, галоўнага ідэолага Мінска, ад Беларускага саюза жанчын Вольгі Чамаданавай.

У прэзідэнты вылучаюцца старшыня саюза афіцэраў і прадпрымальніца з Магілёва
Дзіяна Кавалёва / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі