У прыватным сектары Мінска затрымалі наркадылера падчас закладкі псіхатропаў
У Мінску супрацоўнікі наркакантролю затрымалі 22-гадовага мінчука. Хлопца падазраюць у незаконным абарачэнні наркотыкаў, піша БЕЛТА.
Як распавяла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная, мінчук працаваў наркадылерам у адной з інтэрнэт-крамаў. Яго абавязкам было рабіць закладкі псіхатропаў у прыватным сектары Цэнтральнага раёна сталіцы.
Пры даглядзе затрыманага міліцыянты знайшлі ў яго мабільніку адрасы хованак з наркотыкамі. Пры ператрусе жытла аператыўнікі знайшлі чатыры пакуначкі з белым парашком. Паводле высноваў эксперта, гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Акрамя гэтага, дома ў хлопца выявілі пустыя фасовачныя палімерныя пакеты і банкаўскія карткі, на якія пакупнікі наркотыкаў пераводзілі грошы.
Хлопец распавёў, што атрымаў у спадчыну ад бабулі 12 тысяч долараў, пасля чаго вырашыў заняцца збытам наркотыкаў.
На яго пачалі крымінальную справу. Цяпер мінчуку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.