У пятніцу біятланісты на Алімпіядзе паўдзельнічаюць у масстартах
У пятніцу, 18 лютага, біятланісты на Алімпіядзе паўдзельнічаюць у масстартах. Гэта будзе апошні шанц для беларускай зборнай заваяваць яшчэ адзін медаль. Пакуль іх толькі два (абодва — срэбра).
А 10-й гадзіне паводле беларускага часу пачнецца масстарт у жанчын (яго перанеслі з 19 лютага — у суботу чакаецца марознае надвор'е) — 12,5 км. У ім паўдзельнічаюць Дзінара Алімбекава і Ганна Сола.
А 12-й гадзіне пачнецца масстарт у мужчын — 15 км. На старт выйдзе Антон Смольскі.
Таксама ў пятніцу ў канькабежным спорце на дыстанцыі 1000 метраў выступіць беларус Ігнат Галавацюк, пачатак у 11:30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.