У пятніцу ўдзень у Беларусі будзе ад 0 да +5 градусаў
У пятніцу, 18 снежня, у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег з дажджом. Туман магчымы толькі ў асобных раёнах.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), удзень — ад 0 да +5 (у сталіцы — ад 0 да +2). У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.
Тэмпература паветра ў нашай краіне перавышае кліматычную норму на 2-4 градусы. Сіноптыкі адзначаюць, што сёлета значна менш ападкаў, чым было ў снежні раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.