У радзільні 3-й мінскай клінікі — чатыры цяжарныя з каранавірусам

У радзільні 3-й мінскай клінікі — чатыры цяжарныя з каранавірусам

Тры цяжарныя жанчыны з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца на лячэнні ў радзільні 3-й мінскай клінікі, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". 

У іх дыягнаставалі каранавірусную інфекцыю лёгкай і сярэдняй ступеняў цяжкасці, распавяла галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Іканастасава.

"Спецыялісты працуюць з імі і з іх кантактамі першага і другога узроўняў. На днях такіх пацыентак пачне прымаць і радзільня 6-й ГКБ. Для гэтай катэгорыі падрыхтаваныя палаты з абсалютнай ізаляцыяй, а медыкі забяспечаныя неабходнымі сродкамі абароны", — заявіла спецыяліст.

Пазней у афіцыйным Telegram-канале Мінздароўя з'явілася паведамленне, што цяжарных з каранавірусам чатыры. Адна з іх паступіла з тэмпературай, кашлем і адышкай. Цяпер яе стан не выклікае падазрэнняў. 

Таксама ў радзільні знаходзяцца некалькі цяжарных, якія былі кантактамі першага ўзроўню.

Астатнія радзільні сталіцы працуюць у штатным рэжыме. Праўда, цяпер у іх накіруюць больш пацыентак, чым звычайна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі