У Ратамцы легкавік трапіў пад грузавы цягнік, кіроўца загінуў
У Ратамцы пад Мінскам легкавік трапіў пад грузавы цягнік. Фота з месца здарэння, якое адбылося сёння каля 5:00, выклалі ў тэлеграм-канале "Транспартная Беларусь".
Паводле відавочцаў аварыі, кіроўца вырашыў аб'ехаць шлагбаум на пераездзе, які знаходзіцца на ўчастку дарогі з кепскай бачнасцю. Таму ён мог не заўважыць, што цягнік зусім блізка.
Кіроўцу выкінула з салона машыны, ён загінуў. Аўтамабіль трапіў пад самыя колы цягніка. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.