У Расіі абвясцілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку
Пётр Парашэнка і Уладзімір Зяленскі
У Расіі абвясцілі ў вышук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго папярэдніка на прэзідэнцкай пасадзе Пятра Парашэнку. Падстава для вышуку — "артыкул Крымінальнага кодэкса". Скрыншоты з базы расійскага МУС публікуюць пракрамлёўскія медыі.
Крок расійскіх уладаў мае хутчэй сімвалічнае значэнне. Так яны яшчэ раз паўтараюць, што лічаць кіраўніцтва Украіны злачынкамі. І не збіраюцца сядаць з імі за стол перамоваў.
Між тым, знайсці Зяленскага і Парашэнку не складана. Таму ў свеце абвяшчэнне іх у вышук ацэньваюць са стрыманым гумарам. Напрыклад, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман мяркуе, што цяпер у Расіі 4 траўня будзе адзначацца дзень смеху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.