У Расіі на волю выйшаў Алег Навальны (фотафакт)

У Расіі на волю выйшаў Алег Навальны (фотафакт)

У Расіі на волю выйшаў Алег Навальны, малодшы брат вядомага апазіцыянера Аляксея Навальнага, інфармуе meduza.io. Ён адбыў у калоніі 3,5 гады зняволення па справе "Іў Рашэ". У датэрміновым вызваленні брату вядомага апазіцыянера неаднаразова адмаўлялі.

Алега Навальнага ў канцы 2014-га прызналі вінаватым у тым, што, займаючы кіруючую пасаду ў Пошце Расіі, ён пераканаў кампанію заключыць нявыгадную дамову пра перавозку. Аляксей Навальны таксама праходзіў па гэтай справе, але атрымаў умоўны тэрмін. Еўрапейскі суд па правах чалавека летась пастанавіў, што падчас працэсу па справе "Іў Рашэ" было парушанае права абвінавачаных на справядлівае разбіральніцтва. Але Вярхоўны суд Расіі адмяняць прысуд адмовіўся.

Аляксей Навальны сустрэў брата на выхадзе з калоніі ў Арлоўскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі