У Расіі пасля ўдару беспілотнікаў загарэліся некалькі нафтабаз

Пажар на НПЗ у Тамбоўскай вобласці

Пажар на НПЗ у Тамбоўскай вобласці / @uniannet

Мінулай ноччу ў Расіі гарэлі некалькі нафтабаз. Спачатку з'явілася інфармацыя аб пажары ў адыгейскім пасёлку Энэм, яго плошча склала каля 400 квадратных метраў. Першапачаткова меркавалі, што мэтай быў Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ), размешчаны недалёка ад Энэма і за 20 км ад Краснадара. Але потым канал канал Baza удакладніў, што пажар адбыўся на нафтабазе "Лукойл-Поўдзеньнафтапрадукт" у Энэме.

"Атака пачалася каля 2.30 раніцы мск. Паводле папярэдніх звестак, дроны былі задушаны і збіты, аднак абломкі аднаго з БПЛА ўрэзаліся ў цыстэрну, пасля чаго пачаўся пажар", — расказала крыніца. "Жыхары пасёлка Энем у Адыгеі і пасёлка Афіпскі ў Краснадарскім краі паведамілі аб выбухах і пажарах", паведамляў канал Astra.

Раніцай Baza паведаміла пра яшчэ адзін пажар на нафтабазе  — у Тамбоўскай вобласці. Па звестках рэсурсу, на месцы працуюць аператыўныя службы.

Расійскае Мінабароны ўжо адчыталася, што над тэрыторыяй Рэспублікі Адыгея мінулай ноччу былі збітыя шэсць БПЛА. Яшчэ шэсць дронаў над Бранскай вобласцю і Краснадарскім краем (па тры над кожнай). Беспілотнікі перахаплялі гэтай ноччу таксама ў Растоўскай, Белгарадскай і Арлоўскай абласцях. Адзначым, што напады ўкраінскіх БПЛА на расійскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў Расіі пачасціліся ў апошні час. Такія аб'екты гарэлі ў розных рэгіёнах. На гэтым тыдні пажар гасілі ў горадзе Азоў Растоўскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі