У Расіі праца інфарматара спецслужбаў будзе залічвацца ў стаж

У Расіі прынялі закон, згодна з якім таемнае супрацоўніцтва са спецслужбамі будзе залічвацца грамадзянам у працоўны стаж.
Дакумент ужо апублікаваны ў “Российской газете”. Выданне ўдакладняе, што стаж будзе налічвацца інфарматарам, якія афіцыйна заключылі са спецслужбамі сакрэтную дамову аб супрацоўніцтве, але засталіся па-за штатам.

Новы закон дазволіць інфарматарам спецслужбаў прэтэндаваць на пенсію, паколькі ўвесь тэрмін супрацоўніцтва будзе залічвацца ў страхавы стаж, а ўсе неабходныя звесткі будуць перадавацца ў пенсійны фонд.

У цяперашні час у спецслужбах шырока распаўсюджаная практыка выкарыстання інфарматараў, аднак, у адрозненне ад штатных супрацоўнікаў, яны не атрымлівалі афіцыйную зарплату і не маглі разлічваць на пенсію, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі