У Расіі раскрылі буйную наркалабараторыю, у якой працавалі беларусы

Наркалабараторыя 

Наркалабараторыя  / МУС Беларусі

У Расіі выявілі буйную наркалабараторыю, у якой працавалі беларусы, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

На пачатку года ў Расію выехалі трое нашых суайчыннікаў — двое мужчын і жанчына (жыхары Мінска, Баранавічаў і Бабруйска). Затрымалі іх у адным з садовых таварыстваў каля горада Міас Чалябінскай вобласці. Там яны выраблялі мефедрон у падпольнай наркалабараторыі, абсталяванай у гаспадарчай пабудове.

Пры ператрусе ў памяшканні было знойдзена 12 кг псіхатропу, прэкурсоры і сумесь рэактываў, абсталяванне.

Пазней у адным з маскоўскіх аэрапортаў затрымалі арганізатара злачыннага бізнэсу — жыхара расійскай Астрахані, які вяртаўся на радзіму з адпачынку.

Паведамляецца, што злачынная група працавала на адзін з віртуальных наркамаркетаў, выкарыстоўваючы рэцэптуры з ценявога сегмента інтэрнэту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі