У Расіі робат уцёк з палігона і арганізаваў затор на дарозе
У Расіі робат уцёк з палігона і арганізаваў затор на дарозе. Здарэнне адбылося ў горадзе Пермь. Напярэдадні робата вучылі на палігоне руху ў закрытай прасторы. Інжынер, які заехаў на тэрыторыю, забыўся зачыніць браму, і робат выехаў на вуліцу. Праўда, недалёка — праз 50 метраў у яго скончылася падзарадка.
Праз паўгадзіны паліцэйскія адцягнулі "зламысніка" з праезнай часткі і перадалі інжынерам, зрабіўшы ім заўвагу, інфармуе БЕЛТА.