У Расіі складаюць спіс адказных за аварыю ракеты "Пратон-М" (відэа)

Нагадаем, "Пратон-М" з трыма расійскімі навігацыйнымі касмічнымі апаратамі "Гланас-М" стартаваў з касмадрома "Байканур" і абрынуўся на зямлю ўжо на першай хвіліне старту. Здарылася гэта ў жывым эфіры аднаго з расійскіх тэлеканалаў.


Дзмітрый Мядзведзеў даручыў сфармаваць урадавую камісію для высвятлення прычынаў падзення ракеты і запатрабаваў прадаставіць спіс адказных асобаў, якія вінаватыя ў здарэнні. Таксама чакаецца, што ў бліжэйшы час будуць распрацаваныя меры "па ўзмацненню кантроля ў касмічнай галіне", інфармуе РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі