У Расіі сыноў генпракурора сталі называць ЛСДУ3 і ЙФЯУ9

У Расіі сыноў генпракурора сталі называць ЛСДУ3 і ЙФЯУ9

У Расіі сыноў генпракурора Юрыя Чайкі пераназвалі ў ЛСДУ3 і ЙФЯУ9. Раней на Арцёма і Ігара была зарэгістраваная нерухомасць, цяпер жа уласнікамі сталі асобы, імёны якіх закадзіраваныя. Пра гэта паведамляе meduza.io са спасылкай на Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

Змены ў дакументы ўнесла Федэральная служба дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастра і картаграфіі ("Расрэестр"). Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў прыклады выпісак да і пасля кадзіроўкі імён сыноў генпракурора. Ён лічыць, што гэта было зроблена антызаконна. Гэтая арганізацыя ў канцы 2015 года апублікавала расследаванне пра бізнес сям'і генпракурора Юрыя Чайкі.

У Расіі сыноў генпракурора сталі называць ЛСДУ3 і ЙФЯУ9
Фота: meduza.io

Аляксей Навальны нагадвае, што раней з "Расрэестра" знік запіс пра тое, што шыкоўны будынак на Рублёўцы належыць дачцы міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу. Таксама знікла інфармацыя пра ўласнікаў кватэры віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Рагозіна.

У Расіі сыноў генпракурора сталі называць ЛСДУ3 і ЙФЯУ9
Злева направа: С-3PO, R2-D2, ЙФЯУ9, Юрый Якаўлевіч Чайка, ЛСДУ3 (фота: navalny.com)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі