У Расіі заблакавалі амаль 16 мільёнаў IP-адрасоў Amazon і Google

У Расіі заблакавалі амаль 16 мільёнаў IP-адрасоў Amazon і Google

У Расіі заблакавалі амаль 16 мільёнаў IP-адрасоў найбуйнейшых хостынг-правайдараў Amazon і Google. Раскамнагляд пачаў іх масава дадаваць у “чорны спіс” увечары 16 красавіка. Такім чынам ён спрабуе абмежаваць доступ да Telegram, які выкарыстоўвае інфраструктуру буйных сэрвісаў для абыходу блакіровак, піша meduza.io.

Блакіроўка Telegram пачалася ў панядзелак у адпаведнасці з рашэннем Таганскага суда Масквы. Прычынай стала адмова прадстаўнікоў месенджара прадставіць ФСБ Расіі ключы шыфравання чатаў карыстальнікаў. Заснавальнік Telegram Павел Дураў паабяцаў, што блакіроўкі будуць абыходзіцца, а Раскамнагляд — блакаваць усе рэсурсы, звязаныя з ім.

Адзначаецца, што менавіта дзеянні Раскамнагляду па блакіроўцы мільёнаў IP-адрасоў Amazon і Google сталі прычынай праблем у працы розных сэрвісаў і сайтаў, якія выкарыстоўваюць іх рэсурсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі