У Расіі зафіксавалі рэкордную смяротнасць ад COVID-19
У Расіі зафіксавалі рэкордную смяротнасць ад COVID-19, Паводле афіцыйных даных, за суткі памерлі 652 чалавекі. За час пандэміі каранавіруса такога яшчэ не было. Агулам у РФ ад COVID-19 памерлі 134,5 тысячы чалавек, паведамляе meduza.io.
З пачатку чэрвеня ў Расіі назіраецца значнае павелічэнне колькасці заражэнняў. За апошнія суткі выявілі 20,6 тысячы выпадкаў. За ўвесь час колькасць захварэлых склала 5 млн 493,5 тысячы чалавек.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляе пра 9-10 смерцяў за суткі. Агулам па афіцыйных даных ужо 3,1 тысячы ахвяр COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.