У Расіі загаварылі пра вяртанне да прадуктовых картак

У Расіі загаварылі пра вяртанне да прадуктовых картак

Неадкладна пачаць рэалізацыю праекта па выдачы прадуктовых картак найменш забяспечаным расіянам прапаноўваюць кіраўнікі арганізацый вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання і аб'яднанняў гандлёвых сетак. З такой прапановай яны звярнуліся да расійскіх уладаў, паведамляе РБК. 

Ідэя была агучаная яшчэ ў 2015 годзе. Аднак у 2017-м Мінфін заявіў, што сродкаў на яе ў бюджэце няма. 

Цяпер пад заклікам вярнуцца да гэтай ідэі падпісаліся кіраўнікі буйных расійскіх карпарацыяў харчавання — мяснікоў, пекараў, вытворцаў малака і г.д. Па іх словах, важна захаваць дастпнасць харчавання і іншых тавараў першай неабходнасці для насельніцтва ва ўмовах распаўсюду каранавіруса.

У лік атрымальнікаў такіх картак прапануецца ўключыць тых, хто страціў працу ці даход у сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі для барацьбы супраць COVID-19.

"Такая мера не толькі падтрымае грамадзян, чые даходы па незалежных ад іх прычынах сталі недастатковымі для забеспячэння неадкладных патрэб іх саміх і дзяцей, якія знаходзяцца на іх утрыманні, але і павялічыць плацежаздольны попыт на прадукцыю расійскіх прадпрыемстваў, што дапаможа захаваць працоўныя месцы і ўстойлівасць бізнэсу прадаўцоў і пастаўшчыкоў такой прадукцыі", — гаворыцца ў звароце.

Падпісанты крытыкуюць ідэю ўвесці дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў на прадукты. Па іх словах, гэта не дапаможа ні падтрымаць маламаёмных грамадзян, ні захаваць бізнэсы, а толькі прывядзе да дэфіцыту і развіцця ценевага рынку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі