У Расіі злавілі беларуса з бензапілой, ён знішчаў лес каля Пецярбургу
Беларуса з бензапілой злавілі ў Ладзейнапольскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. У складзе брыгады “чорных лесасекаў” ён незаконна сёк расійскі лес (сярод яго напарнікаў – украінец, узбекі і расіяне). Праваахоўнікі канфіскавалі 5 бензапілаў і два трактары. Яны падлічылі,
што “чорныя лесасекі” паспелі знішчыць лесу на тысячу долараў.
Распачатая крымінальная справа.
Адначасова расійская міліцыя правяла спецаперацыю на Браншчыне ў Карачаўскім раёне. Напярэдадні шасцёра невядомых ссеклі 24 дубы каля вёскі Пальцо. У міліцэйскую засаду патрапілі двое з парушальнікаў, якія вярнуліся за здабычай.
Імі аказаліся грамадзяне Беларусі, мужчыны 32 і 37 гадоў. Зараз ідуць пошукі астатніх лесасекаў.