У расійскага апазіцыянера Навальнага таксічнае атручванне, ён у коме
У расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага таксічнае атручванне, ён у рэанімацыі. Пра гэта ў Twitter паведаміла яго прэс-сакратар Кіра Ярмыш. Палітыку стала кепска ў самалёце, які выконваў рэйс з Томска ў Маскву. Была здзейснена экстраная пасадка ў Омску, Навальнага забрала ў бальніцу "хуткая".
"Мы мяркуем, што Аляксея атруцілі чымсьці, падмяшаным у гарбату, — піша Ярмыш. — Гэта было адзінае, што ён піў з раніцы".
Па словах прэс-сакратара, лекары кажуць, што таксін трапіў у арганізм менавіта "праз гарачую вадкасць".
Аляксей Навальны ў коме.
Навальнаму 44 гады. Ён з'яўляецца адным з самых яркіх расійскіх апазіцыйных лідараў. Вядомы сваімі расследаваннямі пра карупцыю ў расійскай уладзе. Апошнім часам шмат увагі надаваў падзеям у Беларусі. А Аляксандр Лукашэнка нават згадваў яго магчымае дачыненне да арганізацыі "масавых беспарадкаў" у нашай краіне.
"Новая газета" нагадвае, што на Аляксея Навальнага раней неаднаразова здзяйсняліся замахі, у тым ліку і атручванні.
Уклончивая реакция врачей только подтверждает, что это отравление. Ещё два часа назад они были готовы поделиться любой информацией, а теперь явно тянут время и не говорят, что им известно
— Кира Ярмыш (@Kira_Yarmysh) August 20, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.