У расійскім самалёце загінула сям'я беларускага паходжання
У спісе ахвяраў, якія загінулі ў расійскім самалёце ў Егіпце, ёсць ураджэнцы Беларусі, зарэгістраваныя на рэйс як грамадзяне Расіі.
Як піша nn.by, на самалёце ляцеў 59-гадовы Аляксандр Радлевіч родам з вёскі Гулевічы ў Калінкавіцкім раёне. Ён жыў у Санкт-Пецярбургу разам з 56-гадовай жонкай Алай Радлевіч (Лазаравай), якая таксама нарадзілася ў Беларусі.
Спачуванні загінулай Але напісалі яе сяброўкі на старонцы ў "Аднакласніках".
Як паведамлялася раней, у авіякатастрофе загінуў грамадзянін Беларусі, 28-гадовы ўраджэнец Клічава Раман Серадзінскі.
Фота: nn.by