У Раўбічах узмацняюцца меры бяспекі

У Раўбічах узмацняюцца меры бяспекі

У Раўбічах пад Мінскам з сённяшняга дня ўзмацняюцца меры бяспекі. 18 лютага там распачынаецца чэмпіянат Еўропы па біятлоне і пройдзе "Гонка легендаў". На спаборніцтвы можна будзе патрапіць пасля асабістага догляду і праверкі асабістых рэчаў. На трыбуны нельга будзе праносіць прадметы, якімі можна нанесці цялесныя пашкоджанні, шкляную і металічную тару, спіртныя і слабаалкагольныя напоі, піратэхніку. Не прапусцяць туды і п'яных, інфармуе сайт sb.by.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця чэмпіянату Еўропы па біятлоне пачнецца а 17-й гадзіне. Пасля яе і пачнецца "Гонка легендаў": у 17:50 — жаночы масавы старт, у 18:15 — масавы старт у мужчын, у 18:45 — змяшаная эстафета. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". Акрамя беларусаў, у гонцы паўдзельнічаюць спартсмены з Украіны, Расіі, Германіі, Францыі, Нарвегіі, Балгарыі і Італіі. "Гонка легендаў" стане афіцыйнымі провадамі з вялікага спорту Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна. Спіс удзельнікаў гл. тут.

У Раўбічах узмацняюцца меры бяспекі
sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі