У разбураным бункеры знайшлі цела лідара "Хезбалы" Хасана Насралы
Хасан Насрала
Цела кіраўніка "Хезбалы" Хасана Насралы знойдзенае ў разбураным ізраільскім авіяўдарам бункеры ў Бейруце. Пра гэта са спасылкай на крыніцы піша Reuters.
Паведамляецца, што на целе тэрарыста няма ранаў. Верагодна, прычынай смерці стала траўма, атрыманая ад выбуховай хвалі.
Армія абароны Ізраіля прымяніла для ўдару па цэнтральным штабе "Хезбалы" ў Бейруце 80 авіябомбаў. Разам з Насралой загінулі іншыя камандзіры тэрарыстычнай арганізацыі.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху назваў ліквідацыю Насралы неабходнай умовай для вяртання дадому эвакуяваных жыхароў поўначы краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.