У РБ расце колькасць смерцяў на пажарах — з пачатку года загінулі 192 чалавекі

Пажар, ілюстрацыйнае фота

Пажар, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінулі тры чалавекі, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Усе загінулыя — мужчыны ва ўзросце ад 45 да 50 гадоў, усе трое пражывалі ў сельскай мясцовасці. Пажары са смяротным вынікам зафіксаваныя ў Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Агенцтва "Пазірк" адзначае, што з пачатку года агонь забраў жыцці 192 чалавек. І гэта на 16,4% больш, чым за той жа перыяд у 2023-м годзе. У канцы студзеня кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі даваў справаздачу, што летась МНС удалося знізіць колькасць пажараў і колькасць загінулых у агні людзей. Сёлета статыстыка пагоршылася: больш стала і пажараў — 1632 (+10,9%), вырасла і колькасць траўміраваных людзей — 155 чалавек (+13,1% да аналагічнага перыяду 2023 года).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі