У Рэчыцкім раёне педафіла, які гвалтаваў сваіх унучак, асудзілі на 14 гадоў

У Рэчыцкім раёне педафіла, які гвалтаваў сваіх унучак, асудзілі на 14 гадоў

У Рэчыцкім раёне да 14 гадоў калоніі асудзілі педафіла, які гвалтаваў уласных унучак. Як паведамляюць Сильные новости, мужчына яшчэ ў 1984 годзе згвалтаваў сваю дачку і яе сяброўку. Бацькі сяброўкі напісалі заяву ў міліцыю, а жонка злачынца адмовілася. Тады мужчыну асудзілі на тры гады турмы, адкуль ён выйшаў і вярнуўся ў сваю сям’ю.

Летась гісторыя паўтарылася, але ўжо з унучкамі: следства выявіла, што цягам некалькіх гадоў мужчына здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні над чатырма дзяўчынкамі . Калі факты адкрыліся, ён зразумеў, што зноў апынецца ў турме, і вырашыў уцякаць у Расію ў Новасібірск, дзе жывуць яго сваякі. З’ехаць з краіны яму дапамагала жонка, бабуля дзяўчынак, але супрацоўнікі міліцыі паспелі зняць яго з цягніка ў Гомелі.

Паводле звестак раённай пракуратуры, пацярпелым дзяўчынкамбыло ад 10 да 14 гадоў. Усяго па гэтай справе праходзіць пяць пацярпелых —  чатыры ўнучкі і дачка гвалтаўніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі