У Рэчыцы асудзілі кілера і мужа, які "замовіў" яму ўласную жонку

У Рэчыцы асудзілі кілера і мужа, які "замовіў" яму ўласную жонку

У Рэчыцы закончыўся суд над забойцамі 35-гадовай мясцовай жыхаркі. Найманага кілера прызналі вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, з карыслівых меркаванняў. Мужа жанчыны суд прызнаў вінаватым у арганізацыі забойства з карыслівых меркаванняў. Абодвух асудзілі на 25 гадоў турмы. Прычым муж забітай асуджаны з канфіскацыяй маёмасці.

Маці забітай жанчыны атрымае кампенсацыю маральнай шкоды — 450 млн рублёў ад кожнага з асуджаных, паведамляе tut.by.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, трагедыя здарылася ў Рэчыцы ў красавіку 2015 года. Труп 35-гадовай жанчыны знайшла ў двары яе ўласнага дома маці забітай. Неўзабаве міліцыя затрымала падазраваных. Імі апынуліся муж загінулай і брат яго папярэдняй жонкі.

Замоўца паабяцаў выканаўцу пяць тысяч долараў. Забойца назваўся правяраючым службы газу, ён паклікаў жанчыну на вуліцу для праверкі лічыльніка і за домам нанёс ёй шматлікія нажавыя раненні.

На судзе забойца сваю віну цалкам прызнаў і раскаяўся.  Пра гэта распавяла дзяржаўная абвінаваўца Вікторыя Яўсеенка.

Яўсеенка: "Муж загінулай жанчыны вінаватым сябе ў арганізацыі яе забойства не прызнаў. Вырашальным фактарам сталі доказы, якія былі сабраныя на папярэднім сьледзтве. Натуральна, паказанні другога абвінавачанага, якія цалкам выкрывалі мужа ў здзяйсненні дадзенага злачынства".

У загінулай жанчыны засталіся двое дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі