У рэестры аўтаперавозчыкаў выявілі "бяспраўнікаў"

Таксоўка, ілюстрацыйнае фота

Таксоўка, ілюстрацыйнае фота

У рэестр аўтаперавозчыкаў трапілі чатыры кіроўцы таксовак, якія не маюць права кіравання. Пра гэта расійскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik расказаў прадстаўнік ДАІ Аляксандр Вайцешка.

ДАІ з 26 лістапада па 6 снежня праводзіла прафілактычны рэйд па таксістах. За два тыдні інспектары спынілі для праверкі больш за шэсць тысяч аўтамабіляў — каго за парушэнне правілаў, а каго і проста для праверкі дакументаў.

"Выяўлена 763 адміністрацыйныя правапарушэнні. Большая іх частка звязаная з парушэннямі правілаў перавозкі пасажыраў, але, на жаль, тры кіроўцы дазволілі сабе сесці за руль аўтамабіля пры перавозцы пасажыраў у стане алкагольнага ап'янення", — паведаміў прадстаўнік ДАІ.

Чатырох кіроўцаў затрымалі за адсутнасць пасведчання кіроўцы. Пры гэтым яны перавозілі пасажыраў. У ДАІ абяцаюць разабрацца, як адбылося, што гэтыя кіроўцы трапілі ў рэестр аўтаперавозчыкаў, які пачаў дзейнічаць з 1 лістапада.

Таксама інспектары заявілі, што за апошні час выяўлена 140 выпадкаў, калі кіроўца таксі не прадаставіў пешаходу перавагу на пераходзе. Інспеткра зафіксавалі 87 фактаў праезду таксоўцаў на чырвонае святло, а ў 71 выпадку таксоўцы парушалі правілы праезду скрыжавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі